Мэта мерапрыемства - папулярызацыя нашэння святлоадбівальных элементаў.
Каб пешаходу быць максімальна заўважным, флікеры неабходна выкарыстоўваць так, каб яны былі бачныя з усіх бакоў: злева, справа, спераду і ззаду.
У выпадку наяўнасці аднаго флікера альбо святлоадбівальнай стужкі, іх трэба завязаць на рукаве або штаніне, а падвеску прышпіліць шпількай да адзення. Яна павінна быць не ніжэй за вышыню калена з боку праезнай часткі дарогі.
Найбольш зручным і эфектыўным з'яўляецца выкарыстанне флікера-бранзалета.
Святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў — белага і лімоннага — праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням. Чырвоныя, сінія, зялёныя флікеры — малаэфектыўныя.