У чарговы раз у раённым Доме культуры сустрэліся наймацнейшыя моладзевыя каманды з розных куткоў Лепельшчыны, якія на працягу некалькіх гадзін са сцэны сыпалі ўнікальныя жарты, а ў зале чуўся смех і гучныя апладысменты.

  У выніку 1 месца заняла каманда «Стамлёныя школай» Бароўскай сярэдняй школы імя Г. К. Жукава. 2 месца падзялілі каманды «Ершы» гімназіі ім. І. М. Ерашова г. Лепеля і «Выпускнік» Палсвіжскай базавай школы імя М. М. Тамашэвіча Лепельскага раёна. На трэцяй прыступцы п'едэстала апынулася каманда «Семёра казлянят» сярэдняй школы №1 г. Лепеля.

  Акрамя гэтага, лепшым акцёрам прызнаны Ягор Зайцаў з гімназіі, лепшай актрысай стала Дар'я Раўт з Бароўкі, а ў намінацыі «Лепшы жарт» лідарам стала Палсвіжская школа.

  Арганізатары мерапрыемства — Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі і раённы Дом культуры.