Гэта сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Складаны паэтапны адбор праходзяць дзеці, каб трапіць на экран галоўнага тэлеканала краіны. Неабходна ўвайсці ў ТОП-5 найлепшых школьнікаў вобласці свайго ўзросту.
- Ягор займаецца самаразвіццём у Клубе інтэлектуалаў "Ра" з 3 класа, што, безумоўна, станоўча паўплывала на вынік тэсціравання. Дэманструючы высокую агульную эрудыцыю, уменне хутка і крэатыўна думаць, годны ўзровень падрыхтоўкі па ўсіх вучэбных прадметах, Ягор практычна не пакінуў шанцаў супернікам на ўзроўні вобласці, - падзяліўся каментарыем трэнер знаўца Віктар Радзько.
Спадзяемся, у Ягора ўсё атрымаецца!