Нагадваем: у школьнікаў заканчваюцца восеньскія канікулы, заўтра дзеці зноў адправяцца на вучобу.

Нагадваем: у школьнікаў заканчваюцца восеньскія канікулы, заўтра дзеці зноў адправяцца на вучобу.

  Кіроўцам трэба ўзмацніць увагу паблізу навучальных устаноў і прыпынкаў грамадскага транспарту. Загадзя зніжайце хуткасць перад пешаходнымі пераходамі, з асаблівай асцярожнасцю рухайцеся па дваравых тэрыторыях так, быццам у кожную секунду з-за любога прыпаркаванага аўтамабіля можа з'явіцца дзіця.

  Старайцеся прадбачыць магчымыя памылкі юных удзельнікаў дарожнага руху. Часта менавіта ўважлівасць і граматныя дзеянні кіроўцы дапамагаюць пазбегнуць ДТЗ або мінімізаваць яго наступствы.

  Паважаныя бацькі! Навучайце сваіх дзяцей, тлумачце і прывівайце навыкі бяспечных паводзін на дарозе, штодзённа нагадвайце аб важнасці ПДР і па магчымасці кантралюйце іх выкананне.