Спаборніцтвы па калоце дроў у Лепелі праходзяць упершыню.
Спаборніцтвы па калоце дроў у Лепелі праходзяць упершыню.
Сёння закольвалі дровы 12 каманд: Лепельскага райвыканкама, Лепельскага Савета дэпутатаў, Лепельскага лясгаса, РАНС, Рэдакцыі газеты "Лепельскі край", Філіяла "Лепельскі МКК", КУВП "Бароўка", Філіяла "Лепельводаканал", РМЗ, Аддзела па адукацыі райвыканкама, Ваеннага санаторыя, Лепельскага раёна газазабеспячэння. Каманды складаліся з трох чалавек (двое мужчын і 1 жанчына).
Арганізатарамі спаборніцтваў сталі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Лепельскі лясгас, сектар спорту і турызму райвыканкама.
Нягледзячы на халаднаватае надвор'е, было вельмі горача і весела. Рубалі так, што аж трэскі ляцелі! А сагрэцца можна было і гарачым чаем.
А вось і вынікі: 1 месца - каманда Лепельскага раёна газазабеспячэння. 2 месца - каманда рэдакцыі раённай газеты "Лепельскі край". 3 месца - каманда Лепельскага РАНС.
Віншуем пераможцаў, а дровы тым часам загружаюцца для перавозкі сем'ям.
Кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч перадаў эстафету Ушацкаму і Верхнядзвінскаму раёнам.