У ёй прадстаўлены ўнікальныя фотаздымкі, дакументы і прадметы побыту, якія распавядаюць пра жыццё нашых землякоў у гэты час.
Экспазіцыя пагружае наведвальнікаў у гісторыю ключавых падзей гэтага перыяду:
Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая кардынальна змяніла жыццё Лепельшчыны, адкрыўшы новую эпоху. Стварэнне першых калгасаў і будаўніцтва чыгункі, якія трансфармавалі аблічча рэгіёна. Адкрыццё педагагічнага тэхнікума і калгасна-саўгаснага тэатра, якія аказалі вялікі ўплыў на развіццё культуры і адукацыі.
У гэты няпросты перыяд лепельчане праявілі неверагодную стойкасць і упартасць. Нягледзячы на цяжкасці, яны нястомна працавалі, авалодвалі новымі прафесіямі і ўносілі свой уклад у будучыню свайго краю. Мы ганарымся іх дасягненнямі і стараемся быць годнымі іх спадчыны.