Творчыя спаборніцтвы штогод праходзяць па некалькіх зонах. У гэтыя выхадныя ў першай зоне прынялі ўдзел каманды з населеных пунктаў Бароўка, Горкі, Старое Лядна, Чэрэўшчына і Вялікі Полсвіж.
Яркія і запамінальныя выступленні падрыхтавалі ўдзельнікі ўсіх без выключэння сельскіх Дамоў культуры і Цэнтраў культуры і вольнага часу. Таксама працавала выставачная пляцоўка «Бязмежнасць фантазіі».