У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктары, намеснікі дырэктараў, загадчыкі аддзела, педагогі сацыяльныя і педагогі-псіхолагі вобласці.
Для ўдзельнікаў былі праведзены круглы стол «Вырашэнне праблемных пытанняў у суправаджэнні сем'яў, якія прымаюць дзяцей», практыкум «Арганізацыя работы з выхаванцамі сем'яў, якія прымаюць дзяцей», дадзены практычныя парады і практыкаванні па арганізацыі суправаджэння дзіцяці і сям'і, якая прымае дзіця.