Удзел у спаборніцтвах узялі работнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Хоць у усіх кіроўцаў розны стаж кіравання (ад 5 месяцаў да 15 гадоў і больш), іх аб'ядноўвала тое, што яны неразлучныя са сваім аўто, і адгукаюцца пра яго з трапятаннем.
Габарытнае кола, бокс для пастаноўкі аўтамабіля заднім ходам, габарытны пляц, габарытная змейка, «Стоп»-лінія — гэтыя і іншыя элементы трэба было правільна і як мага хутчэй праехаць.
З тэорыяй сярод хлопцаў лепш за ўсіх справіўся Ігар Кузін, сярод дзяўчат — Вікторыя Мілая.
У агульным заліку сярод мужчын 3 месца заняў Анатоль Барадзёнак, срэбным прызёрам стаў Раман Жарнасек, а пераможцам у спаборніцтве «Аўтабос» — Ігар Кузін.
Сярод дзяўчат месцы размеркаваліся наступным чынам: бронзавым прызёрам стала Вераніка Даўбыш, 2-і вынік паказала Марына Бельчанка і перамогу заваявала Вікторыя Мілая.
Лідары былі ўзнагароджаны граматамі, а таксама каштоўнымі падарункамі.
Адзначым, арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённы камітэт ГА «БРСМ», аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, а таксама РОС ДАУСААФ.