Вакцынаваныя людзі абаронены ад заражэння і далейшай перадачы віруса, што разрывае любыя ланцужкі перадачы інфекцыі. А гэта значыць, што вакцынуючыся, мы абараняем не толькі сябе, але і сваіх блізкіх.

  У Лепелі масавая кампанія вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу ўжо стартавала. Для гэтага насельніцтву ўжо даступная вакцына на бясплатнай аснове «Грыпол Плюс» (Расійская Федэрацыя), – растлумачыла працэдурная медсястра Лепельскай ЦРБ Ганна Чукава.

  - Указаная вакцына змяшчае выключна актуальныя штамы віруса, рэкамендаваныя СААЗ для ўключэння ў склад сезонных вакцын супраць грыпу для выкарыстання ў сезоне 2024-2025 гг. Ахвотных зрабіць прышчэпку ў раёне шмат, людзі ўжо актыўна пачалі вакцынавацца, - растлумачылі ў Лепельскай ЦРБ.