На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 45 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 21 - у абласным цэнтры.
На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 45 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 21 - у абласным цэнтры.
Затрымана 10 нецвярозых кіроўцаў і 25 беспраўных.
Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 250 пешаходаў. З іх 25 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 141 — без святлоадбівальных элементаў.
ДАІ нагадвае: Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!