На суд журы і гледачоў будзе прадстаўлена каля 40 яркіх нумароў. Больш за 200 гасцей прыехалі з 15 раёнаў нашай рэспублікі.
З прывітальным словам, пажаданнямі дабрабыту і дабра да прысутных звярнулася загадчыца сектара культуры райвыканкама Алена Барадзейка: — Прыемна, што фестываль на працягу многіх гадоў на лепельскай зямлі збірае творчых, таленавітых і актыўных людзей. Мерапрыемства аб'ядноўвае, усяляе ў кожнага веру, надзею, любоў, робіць людзей з інваліднасцю больш моцнымі і ўпэўненымі ў сабе.