Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць агульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў
Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць агульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.У дні яе правядзення транспартныя сродкі ў светлы час сутак павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. Запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў. Асаблівая ўвага будзе сканцэнтравана на правядзенні тлумачальнай працы з дарослымі.
У сярэднім 60% непаўналетніх атрымліваюць траўмы ў дарожна-транспартных здарэннях з мая па верасень.
Напамінаем бацькам: перавозіце дзяцей у аўтамабілі толькі ў спецыяльных утрымліваючых прыладах, якія адпавядаюць росту і вазе дзіцяці, асабістым прыкладам навучайце правілам бяспечных паводзін на дарозе.