Валерый Тухта, настаўнік гісторыі ДУА «Слабадская сярэдняя школа імя М. М. Пшэнько Лепельскага раёна», узнагароджаны нагрудным знакам адрознівання «За адзнаку ў ваенна-мемарыяльнай рабоце»
Уручыў узнагароду начальнік упраўлення па увекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, палкоўнік Сяргей Корнеў.
Адзначым, наш зямляк больш за 20 гадоў займаецца пошукавай працай на тэрыторыі Лепельскага раёна, акрамя таго прыцягвае да гэтай дзейнасці і маладое пакаленне.