Што ж прапанавалі ім працадаўцы? Знайсці справу па душы прапанавалі больш за 10 арганізацый і прадпрыемстваў горада, а гэта каля 100 вакансій.
Сярод іх — уборшчык тэрыторыі, рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў, муляры, цесляры, кухары, грузчыкі, тынкоўшчыкі, дворнікі, кіроўцы, інструктар адаптыўнай фізкультуры і іншыя спецыялісты.