Нашы карані, нашы сямейныя традыцыі, якія прывівалі нам бацькі, мы павінны перадаваць і нашым дзецям, будучым пакаленням, каб быць моцнай і неўміручай нацыяй. Нас вучылі любіць Радзіму, паважаць старэйшых, цаніць працу іншых людзей – гэта і ёсць галоўныя правілы жыцця беларускага народа.
Загадчыца сектарам культуры райвыканкама Алена Барадзейка больш падрабязна спынілася на неабходнасці захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
Аб дзяржаўнай падтрымцы сем'яў расказала начальніца ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Лепельскага раёна Марына Інцэемцава.
Нашы дзеці – гэта зона нашай адказнасці. Нельга пераручаць выхаванне дзяцей гаджэтам і вуліцы, – завяршаючы працу групы, сказала Вераніка Хомбак.