У намінацыі "Беларуская народная традыцыйная песня", у якой выканаўцамі былі выключна хлопчыкі, калектыў стаў лаўрэатам l ступені. У той жа намінацыі (13-17 гадоў) Узорны тэатр народнай песні "Валошкі" — лаўрэат l ступені.

  У намінацыі "Выставачны арт-праект "Мудрасць стагоддзяў" калектыў стаў лаўрэатам lll ступені.

  Таксама ў конкурсе прымалі ўдзел і асобныя выканаўцы. І тут лепельчане сталі лідарамі. Дыпломам l ступені ў намінацыі "Беларуская народная традыцыйная песня" (сола 13-17 гадоў), узнагароджана Анастасія Стэльмах, а Елізавета Ковалева — дыпломам l ступені ў намінацыі "Беларуская народная традыцыйная песня" (сола 9-12 гадоў) і конкурсе народнай прозы (8-12 гадоў) "Дар продкаў".

  У намінацыі "Беларуская народная традыцыйная песня" (сола 9-12 гадоў) дыплом ll ступені — у Вікторыі Пшоннай.