Мерапрыемства накіравана на прафілактыку здзяйснення ДТЗ з уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху, - каментуе старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Лепельскага РАУС Вадзім Седзін
Паважаныя жыхары горада і раёна, дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху і заклікае ў складаных метэаралагічных умовах быць пільнымі.
Пешаходам у цёмны час сутак неабходна мець на адзенні святлоадбівальныя элементы. Перад выхадам на праезную частку пераканайцеся ў адсутнасці набліжэння транспарту.