Як і ў іншых арганізацыях, напярэдадні свята тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства
Калектыў наведаў Мікалай Латышаў, намеснік старшыні райвыканкама. Мікалай Віктаравіч ад імя раённай улады адрасаваў супрацоўнікам філіяла цёплыя словы віншаванняў, падзякаваў за працу і ўручыў заслужаныя ўзнагароды.
Цырымонію ўшанавання таксама правёў кіраўнік прадпрыемства Сяргей Пшонка. Ён адзначыў, што сёння калектыў ДРБУ-202 - гэта зладжаная каманда, дзе кожны імкнецца зрабіць жыццё лепельчан яшчэ больш камфортным.