16 лістапада Лепельскім РАСК узбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (махлярства) у дачыненні да неўсталяванай асобы, якая з дапамогай перапіскі на гандлёвай пляцоўцы «kufar.by» і званка ў мэсэнджары «WhatsApp» з мэтай продажу эхалота пераканала жыхара Лепельскага раёна, 1958 года нараджэння, пералічыць грашовыя сродкі ў суме 650 рублёў.

  Пасля пералічэння грашовых сродкаў на працягу некалькіх дзён пацярпелы звязваўся з прадаўцом тавару і ўдакладняў, калі ён яго атрымае, але кожны раз атрымліваў адгаворкі. І толькі пасля таго, як прадавец перастаў выходзіць на сувязь, наш зямляк здагадаўся, што пералічыў грашовыя сродкі махлярам.

  Лепельскі РАСК просіць быць уважлівымі пры набыцці або продажы тавараў з дапамогай зносін у сетцы Інтэрнэт і ў мэсэнджарах.