Для дапытлівых рабят была праведзена аглядная экскурсія па майстэрнях Цэнтра з дэманстрацыяй некаторых відаў традыцыйных рамёстваў.

  Напрыклад, праз знаёмства з такім відам рамства, як ткацтва, падлеткі даведаліся, як прыводзіцца станок у дзеянне і як адбываецца працэс стварэння тканіны. Сам станок школьнікі з Полсвіжа бачылі ў сваім музеі пры школе, а працэс для некаторых заставаўся загадкай.