Сёння па ўсёй краіне праходзяць святочныя мерапрыемствы і акцыі, прымеркаваныя да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

  У Лепелі на плошчы Свабоды адбылося ўскладанне кветак да помніка У.І. Леніну. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, актывісты.

  Перад удзельнікамі выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва, а таксама першы сакратар раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Рыгор Чуес. Лепельчане нагадалі аб гістарычных падзеях і які штуршок у зараджэнні беларускай дзяржаўнасці адыграла гэтая дата.

  Наша рэспубліка захавала і прымножыла заваёвы Кастрычніка, нам ёсць чым ганарыцца і мы ўпэўнена рухаемся наперад!