Збор подпісаў праводзіцца з 7 лістапада па 6 снежня ўключна. У падтрымку аднаго кандыдата трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў.
У перыяд з 22 па 31 снежня 2024 года пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
З 1 па 25 студзеня 2025 года чакаецца перадвыбарчая агітацыя. У дзень галасавання, 26 студзеня, агітацыя забаронена заканадаўствам.
датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Беларусі пачнецца 21 студзеня 2025 года і працягнецца пяць дзён.