Уладзіслаў Плігоўка — баяніст з сусветным імем, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У якасці саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступаў з сольнымі канцэртамі больш чым у 30 краінах свету і заваяваў узнагароды практычна на ўсіх музычных конкурсах і фестывалях, якія праводзяцца ў свеце сярод баяністаў.

  Канцэрт прайшоў у цёплай, сяброўскай атмасферы. У выкананні музыканта прагучалі творы розных стыляў і жанраў ад класікі да сучаснасці.