Гэтае свята мае асаблівае значэнне для навучэнцаў каледжа, бо ў многіх будучая прафесійная дзейнасць будзе звязана менавіта з сельскай гаспадаркай. Рабяты выбралі цяжкую, але важную спецыяльнасць – працаваць на зямлі і забяспечваць харчовую бяспеку краіны.
Установа з'яўляецца галоўнай кузняй кадраў для сельгаспрадпрыемстваў нашага і іншых раёнаў. За гісторыю існавання тут падрыхтавана цэлае працоўнае войска высокакласных спецыялістаў.
Заслужаныя ўзнагароды ў гэты дзень атрымалі не толькі лепшыя навучэнцы, але і педагогі, якія сёлета змагаліся за ўраджай разам з працаўнікамі вёскі.