У сваё самастойнае прафесійнае жыццё былі выпушчаны 74 спецыялісты розных прафесій - трактарысты-машыністы, слесары сельскагаспадарчых машын, прадаўцы, цырульнікі, кухары.
У сваё самастойнае прафесійнае жыццё былі выпушчаны 74 спецыялісты розных прафесій - трактарысты-машыністы, слесары сельскагаспадарчых машын, прадаўцы, цырульнікі, кухары.
У цырымоніі ўручэння дыпломаў удзел прынялі і прадстаўнікі раённай улады - старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва.
Кіраўнік раёна ўручыў заслужаныя ўзнагароды кіраўніцтву каледжа, а будучым работнікам працоўных калектываў - дыпломы.
Для выпускнікоў каледжа гэты дзень назаўсёды застанецца ў памяці яркай і значнай падзеяй, а для ўсіх педагагічных работнікаў – гэта яшчэ адзін гонар у скарбонку за сваіх, якія сталі ўжо такімі роднымі, падапечных.