Кожнаму ўдзельніку студэнцкіх атрадаў ён запомніцца яркімі эмоцыямі і незабыўнымі ўражаннямі.

  Павіншаваць рабят і падзякаваць іх за добрасумленную працу прыйшлі намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Вераніка Хомбак, першы сакратар РК БРСМ Кацярына Бараноўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Прусская.

  Па добрай традыцыі ў ходзе мерапрыемства адзначылі лепшых з лепшых, а наперадзе рабят чакаюць новыя здзяйсненні і працоўныя подзвігі.