На абласны этап конкурсу было прадстаўлена 74 творчыя праекты ў дзвюх узроставых катэгорыях: школьнікі 5-7 класаў, 8-10 класаў. У раённых этапах больш за 450 удзельнікаў прадставілі на суд журы аўтарскія відэаролікі аб цікавых, унікальных фактах з мінулага ці сучаснасці Беларусі.
Сярод пераможцаў абласнога конкурсу апынуліся і нашы землякі.
Ва ўзроставай катэгорыі 5-7 класа - вучаніца 7 класа СШ № 1 Лепеля Паліна Ткачонак. Ва ўзроставай катэгорыі 8-10 класа - вучаніцы Бароўскай СШ Лепельскага раёна Вікторыя Дудзіцкая і Аляксандра Цар.
Конкурс «Адкрываем Беларусь» праводзіцца з мэтай выхавання ў моладзі грамадзянскасці і патрыятызму, духоўных і маральных каштоўнасцей беларускага народа, павагі да гістарычнага мінулага краіны, гонару за яе дасягненні.
Арганізатарамі выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама, Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі. Прызы прадастаўлены Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.