Цэнтральная раённая бальніца і будаўніцтва новага дзіцячага садка - як тут ідзе праца, паназіраў прадстаўнік абласной улады.
У прыватнасці, Вячаслаў Віктаравіч азнаёміўся з педыятрычным аддзяленнем Лепельскай ЦРБ, дзе ўжо фінішаваў рамонт. Прасторныя свежыя калідоры, утульныя палаты, абсталяваныя працэдурны кабінет і буфетная - гэтыя і іншыя памяшканні выглядаюць ужо зусім інакш. Сустракаць на лячэнне маленькіх пацыентаў у аддзяленні пачнуць ужо з панядзелка.
А як хутка маленькія лепельчане пераступяць парог новага дзіцячага садка, Вячаслаў Дурноў абмеркаваў з адказнымі спецыялістамі на будаўнічым аб'екце. Тут праца таксама ідзе ўпэўненымі тэмпамі - цаглінка за цаглінкай узводзіцца такі патрэбны і важны для гараджан аб'ект.