У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа, а таксама супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў.

  - Спорт можа стаць эфектыўным інструментам у прафілактыцы злачыннасці сярод моладзі, фарміруючы ў іх навыкі каманднай працы, адказнасці і імкнення да здаровага ладу жыцця, - адзначыла Таццяна Лях, інспектар ІСН Лепельскага РАУС.  Па выніках турніру вызначаны пераможца - каманда каледжа, якая разам з дыпломам атрымала салодкі прыз.

  Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што такія спартыўныя сустрэчы стануць добрай традыцыяй і дапамогуць прыцягнуць увагу да важных сацыяльных праблем.

  Важна, каб моладзь разумела: спорт — гэта не толькі магчымасць праявіць сябе, але і спосаб пазбегнуць негатыўных уплываў, якія могуць прывесці да правапарушэнняў.