У новым ФАКС размесціліся два басейны. Для дарослых маецца вялікі з чарай на тры плавальныя дарожкі, даўжыня якіх складае 25 м. У дзіцячым басейне даўжынёй у 10 м воднымі трэніроўкамі могуць займацца нават малюкі да шасці гадоў.

  У ФАКС ужо адкрыты секцыі і гурткі па плаванні, якія могуць наведваць аматараў плавання рознага ўзросту.

  Таксама ў цэнтры ёсць саўна з купелью. Тут абсталявалі асобны ўваход для зручнасці тых, хто прыйшоў толькі пагрэцца і аздаравіцца гарачым парам. Адкрылі ў ФАКС і спартыўны і зала з трэнажорамі.

  Як паказалі першыя месяцы эксплуатацыі новага аб'екта, лепельчане задаволены цэнтрам, з вялікім задавальненнем прыходзяць сюды на заняткі, цалкам укамплектавана і секцыя па плаванні.