Адкрытае першынство горада Віцебска па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2010-2011 г.н. штогод праводзіцца з мэтай развіцця і папулярызацыі дзюдо ў Рэспубліцы Беларусь, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, павышэння спартыўнага майстэрства.

  Для юнакоў і дзяўчат удзел у спаборніцтвах - выдатная магчымасць заявіць пра сябе. Так выяўляюцца наймацнейшыя спартсмены, якія ў далейшым могуць стаць членамі зборнай каманды вобласці і ўдзельнікамі больш буйных спаборніцтваў. Гэта падрыхтоўка да маючых адбыцца стартаў, пуцёўка ў сур'ёзны спорт.

  На вышэйшую прыступку п'едэстала на гэты раз узняліся лепельчане Давід Касцюковіч у вагавой катэгорыі да 38 кг. і Захар Тухта ў вагавой катэгорыі +73 кг.