На аўтадарогах, што праходзяць праз запаведнік, узмацніліся выпадкі ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл
21.7.20250 праглядаў
Тэрыторыю Бярэзінскага біясфернага запаведніка на працягу 17 км перасякае аўтамабільная магістраль М-3 (Мінск — Віцебск) з вялікім транспартным патокам. У той жа час, праз гэту аўтадарогу праходзяць шляхі міграцый шматлікіх жывёл, у тым ліку парнакапытных. З аднаго боку, можна ўбачыць статную прыгожую жывёлу, але, з другога боку, гэта ўяўляе небяспеку для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху!
БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ Ў ПУЦІ!