На аўтадарозе Крычаў-Орша-Лепель пад коламі грузавіка загінуў веласіпедыст
Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося ўчора каля 16:30 на 130-м кіламетры аўтадарогі Р-15 «Крычаў-Орша-Лепель» у раёне вёскі Борздаўка.
Аварыя забрала жыццё 63-гадовага мужчыны.
Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося каля 16:30 на 130-м кіламетры аўтадарогі Р-15 «Крычаў-Орша-Лепель» у раёне вёскі Борздаўка.
Кіроўца грузавіка Foton здзейсніў наезд на веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Па папярэдніх даных, веласіпедыст раптоўна выехаў на праезную частку.
Мужчына сканаў на месцы ад атрыманых траўм.
Цяпер па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка. Устанаўліваюцца ўсе абставіны і прычыны здарэння.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае ўсім удзельнікам дарожнага руху, што пры руху ў вячэрні або начны час трэба быць асабліва ўважлівымі. Рух на веласіпедзе павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці названых элементаў дарогі або немагчымасці руху па іх дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін шэраг не далей за 1 метра ад яе правага краю.