У Крупках Мінскай вобласці адбыўся дзявяты рэспубліканскі турнір па боксе, прысвечаны Дню Перамогі. Удзельнічалі падлеткі 1996 – 2002 гадоў нараджэння. У турніры былі прадстаўлены вагавыя катэгорыі ад 35 да 91 кг уключна.

У Крупках Мінскай вобласці адбыўся дзявяты рэспубліканскі турнір па боксе, прысвечаны Дню Перамогі. Удзельнічалі падлеткі 1996 – 2002 гадоў нараджэння. У турніры былі прадстаўлены вагавыя катэгорыі ад 35 да 91 кг уключна.

На турніры Лепельшчыну прадстаўлялі трое маладых баксёраў, выхаванцаў трэнера Аляксандра Канавалава.

У катэгорыі да 35 кілаграмаў выступаў вучань СШ №3 2001 года нараджэння Мікіта Кажэка. Хлопец займаецца боксам толькі адзін год, і ў яго гэта было першае выступленне на падобнага ўзроўню спаборніцтвах. У першым баі Мікіта сустрэўся з Віталем Балговым з Барысава, атрымаў над ім перамогу па ачках. Другі бой, супраць гаспадара рынга Данілы Шышко аказаўся надзіва цяжкім, але таксама пераможным. У выніку лепяльчанін заняў першае месца.

Катэгорыю да 44,5 кг прадстаўляў вучань гімназіі Лёша Пузанаў 1999 года нараджэння. Яшчэ летась хлопец выйграў першынство вобласці па боксе, атрымаўшы па выніках яго першы юнацкі разрад. Таму сёлетні сезон меркаваў адолець таксама паспяхова. У першым баі ўсё так спрыяльна і складвалася, Лёша з відавочнай перавагай адолеў Кірыла Кір’янава з Мінска. А вось у другім баі яго сапернікам стаў зноў жа мінчанін Лёша Сіраш, які здолеў перайграць сітуацыю, перамагчы лепяльчаніна па ачках. Аляксей Пузанаў заняў другое месца.

Яўген Маркоўскі, таксама вучань гімназіі, 2000 года нараджэння, біўся ў вагавой катэгорыі да 46 кг. Яго першым сапернікам стаў віцяблянін Максім Міхненка. Перамогу атрымаў Жэня. На другі дзень сапернікам быў Яўген Варчэня з Узды. Бой быў вельмі напружаны, у ім перамог Жэня Маркоўскі. У апошні дзень турніру яго праціўнікам стаў Дзіма Шаўцоў з Веткі, які таксама не здолеў супрацьстаяць Жэневу напору. Усе тры баі лепяльчанін выйграў па ачках, заняў першае месца.

* * *
Жэня Маркоўскі і Лёша Пузанаў з дзявятага па адзінаццатае мая ўдзельнічалі ў першынстве Віцебскай вобласці па боксе сярод спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў і ўстаноў дадатковай адукацыі памяці Анатоля Колчына.