Навучэнцы 3 курса вучэбнай групы 293т Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа спаборнічалі з навучэнцамі 4 курса УА «Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».
Ва ўпартай барацьбе ў асабістым заліку Сяргей Тучын заняў першае месца, Дзмітрый Дзямко – другое месца.
Па выніках конкурсу каманда нашага каледжа заняла першае месца.
Таксама для ўдзельнікаў конкурсу былі арганізаваны экскурсіі і азнаямленне з матэрыяльна-тэхнічнай базай акадэміі.