Спаборніцтвы праводзяцца ў трох узроставых катэгорыях. Сёлета за званні лепшых змагаюцца 82 школьнікі. Традыцыйна ў гэтым турніры ўдзельнічаюць хлопцы, якія не займаюцца біятлонам і лыжнымі гонкамі ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах.
З-за адсутнасці снежнага покрыва лыжная гонка заменена на бег той жа дыстанцыі.
Сёння спаборнічаюць хлопчыкі ўсіх узроставых груп. «Снежны стрэлак» – адно з самых масавых спаборніцтваў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба сярод дзяцей і падлеткаў, якое дазваляе выявіць хлопцаў з патэнцыялам, з магчымасцю далейшага развіцця і ўваходжання ў вялікі спорт.
На базе Бароўскай сярэдняй школы імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна сёння праходзяць раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
17.1.20250 праглядаў