На базе Дома экалагічнай асветы Бярэзінскага запаведніка прайшла дыялогавая пляцоўка з навучэнцамі 5-9 класаў Домжарыцкай базавай школы
04.02.2026
На базе Дома экалагічнай асветы Бярэзінскага запаведніка прайшла дыялогавая пляцоўка з навучэнцамі 5-9 класаў Домжарыцкай базавай школы
Гэта быў менавіта дыялог: з пытаннямі, прыкладамі з жыцця і нават лёгкімі спрэчкамі. Куды дзяецца смецце з нашага вядра? Што з ім адбываецца потым? Як адно рашэнне можа змяніць ланцужок падзей? Школьнікі не проста атрымлівалі веды, а самі прыходзілі да важных высноў.
Экалагічная адказнасць — гэта не сумны абавязак, а норма жыцця сучаснага чалавека. І прышчапляць яе, як і добрыя манеры, лепш з самага дзяцінства. Упэўнены, што пасля такой размовы многія хлопцы паглядзяць на звыклыя рэчы па-новаму.