У спаборніцтвах узялі ўдзел маладыя людзі, якія працуюць у арганізацыях, на прадпрыемствах, установах Лепельскага раёна.
Спартоўцы спаборнічалі ў індывідуальных заплывах вольным стылем. Акрамя таго, асобна праходзіла эстафетнае плаванне. - Для кожнага плыўца спаборніцтвы маюць вялікае значэнне: спартовец аналізуе свае вынікі, узровень падрыхтоўкі, - адзначыў Раман Жарнасек, суддзя спаборніцтваў. - Для трэнераў спаборніцтвы з'яўляюцца ўдалым момантам, калі можна адсачыць недапрацоўкі, каб потым іх выправіць. Але галоўнае, такія мерапрыемствы збліжаюць, даюць масу станоўчых эмоцый і зарад для далейшай працы, - падкрэсліў Раман.Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі.