На базе гімназіі прайшоў семінар-практыкум для педагогаў-псіхолагаў, сацыяльных педагогаў і класных кіраўнікоў Лепельскага раёна, які правялі спецыялісты Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі: галоўны дзіцячы псіхіятр Алена Данілава і псіхолаг Вольга Барысава.

Тэма няпростая, але надзвычай важная: прафілактыка суіцыдальных і самапашкоджвальных паводзін у падлеткаў.

Лічбы, якімі поделялись спецыялісты, прымушаюць задумацца. Праблема з кожным годам станавіцца ўсё больш актуальнай, а ўзрост дзяцей, схільных да такіх думак і дзеянняў, — усё малодшы. Але галоўны пасыл: рост выяўленых выпадкаў — гэта не правал, а першы крок да дапамогі. Галоўнае — убачыць і зразумець.

Таксама Вольга Барысава правяла трэнінг для 15 гімназістаў 13-15 гадоў. Вучыцца спраўляцца са складанымі эмоцыямі, гаварыць пра іх і шукаць падтрымку — такі ж важны навык, як матэматыка ці мовы.