Спаборніцтва было прысвечана важнай юбілейнай даце — 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Каманды спаборнічалі ў аглядзе строю і песні «Мы – праўнукі Перамогі», паказвалі спрыт у ваенізаваных і спартыўных конкурсах: кіданні гранаты, бегу на 250 метраў, стральбе, зборцы і разборцы аўтамата.