- Падлетак лічыць, што яму можна ўжываць алкаголь, гуляць да позняй ночы на вуліцы або паказваць сваю перавагу перад іншымі рабятамі ў канфліктных сітуацыях. Прычым юнакі і дзяўчаты ў такіх сітуацыях не задумваюцца аб магчымых наступствах сваіх учынкаў. А яны, як правіла, наступаюць даволі суровыя, — падкрэсліла Вераніка Аляксандраўна.
На базе Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа прайшло пасяджэнне КДН
19.9.20240 праглядаў
Перш чым перайсці да разгляду правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі, старшыня камісіі Вераніка Хомбак спынілася на мерах, якія прымаюцца ў дачыненні да асоб, што ўцягваюць падлеткаў у распіццё спіртнога, і важнасці кантролю за правядзеннем часу непаўналетнімі: