На базе Лепельскай выратавальнай станцыі на гарадскім пляжы адбылося пасяджэнне РГА ТАА "Асвод" Віцебскай вобласці, на якое з'ехаліся прадстаўнікі "Асвод" з розных куткоў паўночнага рэгіёна.
На базе Лепельскай выратавальнай станцыі на гарадскім пляжы адбылося пасяджэнне РГА ТАА "Асвод" Віцебскай вобласці, на якое з'ехаліся прадстаўнікі "Асвод" з розных куткоў паўночнага рэгіёна.
Адкрыў пасяджэнне старшыня абласной арганізацыі "Асвод" Аляксандр Мясаедаў, які расказаў прысутным пра лепельскую станцыю і акваторыю возера Лепельскае. Было адзначана, што сучасны будынак станцыі ажыццяўляе дзейнасць з 22 сакавіка 2023 года, а таксама што выратавальнікі на сто працэнтаў гатовыя да купальнага сезона.
Затым з супрацоўнікам Белтэлекама абмеркавалі пытанні ўстаноўкі камер відэаназірання на пляжах і іншыя працоўныя пытанні.
Аб падрыхтоўцы да купальнага сезона расказаў начальнік вадалазна-выратавальнай службы абласной арганізацыі Вячаслаў Горын.
Падрыхтоўку і здачу задання С-2 і нарматываў выратавальніка-вадалаза правёў вадалазны спецыяліст Алег Рубанік. Супрацоўнікам станцый давялося добра падумаць, каб здаць тэарэтычны экзамен. Але адной тэорыяй у гэты дзень не абышлося -- былі таксама практычныя апусканні вадалазаў.
Аб гатоўнасці выратавальных станцый да купальнага сезона на пасяджэнні далажылі кіраўнікі станцый. Звернута ўвага на ахову працы супрацоўнікаў у летні перыяд і афармленне дакументацыі.
Прыемным момантам мерапрыемства стала ўручэнне старшынёй абласной арганізацыі Аляксандрам Мясаедавым граматы за плённую працу і ў сувязі з юбілеем начальніку Лепельскай выратавальнай станцыі Ігару Міхну.
Хочацца адзначыць, што сёння "Асвод" ажыццяўляе такія задачы, як выратаванне і ахова жыцця людзей на водах рэспублікі ў раёнах дзеяння выратавальных станцый і пастоў, арганізуе і праводзіць тлумачальную працу сярод насельніцтва па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах, навучае насельніцтва прыёмам выратавання і аказання першай дапамогі асобам, якія церпяць бедства на водах, і іншыя задачы.
Як адзначылі ўдзельнікі пасяджэння, такія сустрэчы даюць магчымасць абмяняцца вопытам, супаставіць сваю працу з працай іншых. Але галоўная агульная задача -- прафілактыка няшчасных выпадкаў на вадаёмах.
Калі гаварыць пра статыстыку, то ў 2023 годзе ў Віцебскай вобласці патанула 65 чалавек, у 2015 – 79 чалавек, а ў 2010 – 224. Абваднёнасць тэрыторыі