Асноўнай мэтай праводзімых мерапрыемстваў з'яўляецца якасная падрыхтоўка рэзервістаў па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях, актуальных у сучасных умовах.
Праграма збораў адрозніваецца высокай насычанасцю і практычнай накіраванасцю.Асноўная ўвага нададзена інтэнсіўнай баявой падрыхтоўцы. Пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў ваеннаслужачыя запасу адпрацоўваюць нарматывы па агнявой, тактычнай, інжынернай і медыцынскай падрыхтоўцы, а таксама ўдасканальваюць навыкі эксплуатацыі штатнага ўзбраення і рыштунку.