Активны ўдзел у ім узялі прадстаўнікі Бярэзінскага біясфернага запаведніка на чале з яго дырэктарам Андрэем Пракашыным.

Падчас мерапрыемства разгледжаны перспектывы распрацоўкі галіновай навукова-тэхнічнай праграмы ў інтарэсах нацыянальных паркаў і запаведніка, пытанні кадравага і матэрыяльна-тэхнічнага развіцця навуковых аддзелаў ДПУ, вынікі выканання мерапрыемстваў планаў кіравання за мінулы год, актуальныя аспекты далейшага ажыццяўлення навукова-даследчай дзейнасці.