На базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Лепельскага раёна прайшла рабочая сустрэча па пытанні распрацоўкі гуманітарнага праекта па стварэнні ў г. Віцебску рэабілітацыйных, шматфункцыянальных лячэбна-працоўных майстэрняў для людзей з інваліднасцю
Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка, начальнік упраўлення прафесійнага развіцця і навуковай, інавацыйнай, прагназуючай дзейнасці дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Вольга Шпанькова, дырэктары ТЦСАН Віцебска і старшыні грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў.
Было агучана, што майстэрні будуць уключаць у сябе навучанне, рэабілітацыю, абілітацыю, адаптацыю да працоўнай дзейнасці, пражыванне і наступнае працаўладкаванне.
На базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Лепельскага раёна прайшла рабочая сустрэча
25.3.20250 праглядаў