Фарміраванне ў навучэнцаў профільных класаў або груп педагагічнай накіраванасці матывацыі пры выбары прафесіі ў рамках рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021 – 2025 гады было галоўнай мэтай мерапрыемства.

Фарміраванне ў навучэнцаў профільных класаў або груп педагагічнай накіраванасці матывацыі пры выбары прафесіі ў рамках рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021 – 2025 гады было галоўнай мэтай мерапрыемства.

– Для нас усіх актуальная сённяшняя сустрэча. Вельмі важна, каб выпускнікі школ не з'язджалі ў сталічныя ВНУ, у вялікія гарады, а заставаліся тут, на тэрыторыі нашай вобласці, – сказаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў падчас урачыстага адкрыцця фэсту. – Убачыўшы, чым славіцца Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, пазнаёміўшыся з умовамі, якія сёння тут створаны для студэнтаў, – паверце, яны проста цудоўныя! – у вас можа з'явіцца пачуццё, што і горад, і гэты ВНУ – вашы. Думаю, выбраўшы ПДУ, вы пра гэта не пашкадуеце.

У бягучым навучальным годзе ў класах і групах педагагічнай накіраванасці вобласці навучаюцца 678 навучэнцаў.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 230 навучэнцаў 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Віцебска і Наваполацка, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Глыбоцкага, Мёрскага, Полацкага, Расонскага, Ушацкага і Шумілінскага раёнаў.

Группы навучэнцаў наведалі восем тэматычных пляцовак, на якіх у інтэрактыўнай форме былі прадстаўлены напрамкі педагагічнай падрыхтоўкі на гуманітарным факультэце ўніверсітэта.

Выпускнікі спецыяльнасці «Псіхалогія» будуць дапамагаць людзям: праводзіць псіхалагічнае кансультаванне, дыягностыку і карэкцыю. Для гэтага яшчэ падчас вучобы студэнты асвойваюць тэхнікі аказання псіхалагічнай дапамогі і праводзяць трэнінгі. На EDU_FEST абітурыенты якраз пазнаёміліся з некаторымі іх відамі. /p>