На базе Полсвіжскага СДК адбылося выязное пасяджэнне міжведамаснага савета па аказанні дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту
14.11.20250 праглядаў
У ходзе пасяджэння спецыялісты: Прааналізавалі зарэгістраваныя выпадкі хатняга гвалту ў рэгіёне Абмеркавалі меры падтрымкі для пацярпелых Асаблівую ўвагу надалі прафілактычнай працы з правапарушальнікамі
«Такія выязныя пасяджэнні дазваляюць нам быць бліжэй да праблемы на месцах, — адзначыла сакратар міжведамаснага савета Валянціна Генералава. — Гэта не проста нарада, а практычны інструмент для арганізацыі кропкавай працы як з ахвярамі, так і з агрэсарамі, каб разарваць заганнае кола гвалту».
Гэтая праца — частка маштабнай дзейнасці ў межах рэспубліканскіх акцый, такіх як «Дом без гвалту!»