У цэнтры ўвагі — пытанні працаўладкавання, самазанятасці, пераатэстацыі па запатрабаваных прафесіях і праца па выключэнні грамадзян са спісу не занятых у эканоміцы.

«Работа камісіі пабудавана такім чынам, каб дзяржаўныя органы максімальна садзейнічалі стымуляванню занятасці ўсіх грамадзян. Наша агульная задача — стварыць умовы і аказаць рэальную дапамогу кожнаму, хто ў ёй мае патрэбу», — звярнуў увагу прысутных старшыня камісіі Ігар Урбан.

Ключавым прынцыпам у рабоце камісіі стаў індывідуальны падыход. Кожная сітуацыя была разгледжана асобна, без шаблонных рашэнняў. Для непрацуючых грамадзян, якія стаяць на ўліку, былі прапанаваны канкрэтныя варыянты працаўладкавання. Пры гэтым было адзначана, што ключавая роля ў вырашэнні праблемы беспрацоўя ляжыць на самім чалавеку.