Мерапрыемства пачалося з малебна ў храме Раства Хрыстова. У фае школы была арганізавана выстава выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці.

Педагогі падзяліліся вопытам работы па выкарыстанні краязнаўчага матэрыялу як асновы духоўна-маральнага выхавання Чалавека, Грамадзяніна, патрыёта, адзначылі ролю праваслаўнай кнігі ў духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні моладзі.

Навучэнцы СШ №1 і гімназіі ім. І.М.Ерашова пазнаёмілі ўсіх з даследчымі працамі.

Яркім было прадстаўленне тэатра Батлейкі — спектакль «Велікодная казка», які быў падрыхтаваны навучэнцамі 2 класаў пад кіраўніцтвам класнай кіраўніцы Ларысы Палонскай і Алены Кузьмічонак.

Благачынны цэркваў Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Лешкевіч павіншаваў прысутных са светлым святам Вялікадня, уручыў граматы і сувеніры.